Беларусь зацікаўлена бачыць расійскіх акцыянераў на сваім рынку. Пра гэта заявіў сёння прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы ў пашыраным складзе з прэм’ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

«Мы будзем рады бачыць расійскіх партнёраў у якасці і акцыянераў, і новых уласнікаў на беларускім рынку нерухомасці, у розных праектах — інфраструктурных, сеткавых, галіновых», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Беларусі дзве траціны ВУП і палова падаткаў паступаюць у бюджэт ад недзяржаўнага сектара.

Прэм’ер-міністр Беларусі выказаў гатоўнасць абмяркоўваць з расійскім бокам ўсе пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?