У Мадрыдзе прайшло лёсаванне фінальнай стадыі мужчынскага чэмпіянату свету 2013 года (пройдзе з 11 па 27 студзеня 2013 г. у Іспаніі), на які кваліфікавалася і зборная Беларусі, піша pressball.by.

Група «А»: Францыя, Нямеччына, Аргенціна, Туніс, Чарнагорыя, Бразілія.

Група «В»: Данія, Македонія, Ісландыя, Катар, Расія, Аўстралія.

Група «С»: Сербія, Славенія, Польшча, Паўднёвая Карэя, Беларусь, Саудаўская Аравія.

Група «D»: Іспанія, Харватыя, Венгрыя, Алжыр, Егіпет, Чылі.

Згодна з рэгламентам чэмпіянату, па чатыры лепшыя каманды кожнай групы працягнуць барацьбу за медалі ў раўндах плэй-оф.

Група, дзе будзе беларуская зборная, будзе базіравацца ў Сарагосе. На папярэднім чэмпіянаце свету-2011 з супернікаў выступалі тры каманды -- Польшча (8-е месца), Сербія (10-е) і Паўднёвая Карэя (13-е). Беларуская дружына не выходзіла на сусветныя форумы з 1995 года, калі ў Ісландыі заняла 9-е месца, дадае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0