Яшчэ пры канцы мінулага тыдня паэта наведала лекарка-тэрапеўт, якая западозрыла праблему. Паводле яе накіравання да паэта дадому прыехала брыгада з лечкамісіі, якая зрабіла кардыёграму і выявіла парушэнне рытму сэрца.

Лекар настояў на шпіталізацыі, хоць дзядзька Рыгор актыўна адмаўляўся — паэт вельмі не любіць лякарні, у якіх цягам апошніх гадоў яму даводзілася ляжаць неаднойчы.

Першапачаткова вялося пра чатыры дні ў шпіталі, але на месцы лекары прынялі рашэнне пакінуць дзядзьку Рыгора прынамсі на два тыдні.
Высветлілася, што арганізм паэта даволі слабы, каб адразу праводзіць гэтую працэдуру. Таму патрэбны час, каб падрыхтаваць пацыента.

Раней у 77-гадовага Рыгора Барадуліна ўжо ўзнікалі падобныя праблемы — тыя разы лекарам удавалася паспяхова, пры дапамозе кропельніц, аднавіць нармалёвы рытм сэрца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?