Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала першыя адвакацкія бюро — адно ў Мінску і два ў Брэсце, а таксама 12 адвакатаў, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце міністэрства, новыя формы адвакацкай дзейнасці — адвакацкія бюро і індывідуальная адвакацкая дзейнасць — замацаваны законам «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці».

Функцыя па ажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі адвакацкіх бюро і ўнясенні адпаведных звестак у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ускладзена на Мінюст. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта ад 14 чэрвеня № 265 «Аб некаторых пытаннях адвакацкай дзейнасці», які зацвердзіў палажэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэспубліканскай і тэрытарыяльных калегій адвакатаў і адвакацкіх бюро.

У мэтах выканання гэтага ўказа Мінюстам распрацаваны і зацверджаны формы заяў для дзяржаўнай рэгістрацыі калегій адвакатаў і адвакацкіх бюро, змяненняў і/або дапаўненняў, што ўносяцца ў іх статуты (пастанова міністэрства ад 30 чэрвеня 2012 года № 188).

Разгляд заяў аб дзяржаўнай рэгістрацыі адвакацкіх бюро з вынясеннем адпаведнага рашэння ажыццяўляецца Мінюстам у дзень падачы дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?