Гэтым разам асфальт на Скрыганава пакладуць як трэба.
Не ўсім хапае месца на паркоўцы.
У дварах вуліцы Скрыганава дарогі ў дзірках.
Мясцовыя жыхары стаміліся ад рамонту.
Будаўнічы друз на дзіцячай пляцоўцы.
Дарога ў нікуды.
На вуліцы Скрыганава, дзе рабочыя мясцовага ЖЭСа паклалі асфальтаваную дарожку проста на траву, цяпер наводзяць парадак. Выглядае, што пасля ўмяшання пракуратуры тут зробяць усё як след.
Знаёмства з дварамі на вуліцы Скрыганава і суседняй Бірузова выявіла, што пакладзены па траве асфальт тут не адзіная праблема.
Мясцовым жыхарам відавочна не хапае месца для паркоўкі, таму многія аўто стаяць проста на траве і літаральна пад вокнамі жылых дамоў. Асфальтаваныя дарогі ў дварах у дзірках. У адным месцы быў заўважаны фрагмент асфальтаванай дарожкі, якая нечакана абрываецца нібы трамплін.
А яшчэ рамонт — шэраг дамоў стаіць у рыштаваннях. Побач з невялічкай дзіцячай пляцоўкай быў заўважаны будаўнічы друз. Мясцовыя жыхары не супраць рамонту, але наракаюць, што цягнецца ён занадта доўга.
Зрэшты, падобныя праблемы характэрныя для многіх спальных раёнаў Мінска.