Сёння былі пададзеныя дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні лідара руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у дэпутаты. У складзе ініцыятыўнай групы — больш за 350 асобаў з самых розных сфераў. Сярод іх бард Зміцер Бартосік, былы палітвязень Мікіта Ліхавід, палітык Рыгор Кастусёў, эканаміст Сяргей Чалы, былы віцэ-рэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў…

Вылучаецца Аляксандр Мілінкевіч па сталічнай Уруцкай 109-й акрузе.

А. Мілінкевіч наступным чынам патлумачыў, чаму вырашыў узяць удзел у выбарчай кампаніі.

«Сёння сітуацыя такая, што ўлады самі па сабе, апазіцыя сама па сабе, а народ сам па сабе. А між тым час для краіны лёсавызначальны. Задачай Руху „За Свабоду“ на гэтых выбарах з’яўляецца ўмацаванне ў беларусах адчування неабходнасці пераменаў і асабістай адказнасці за лёс Радзімы. Мы хочам распавесці людзям аб паспяховых рэформах у розных краінах, у тым ліку суседніх: у Эстоніі, Славакіі, Польшчы, Чэхіі ды іншых. А таксама прапануем план рэформаў для Беларусі з улікам іхніх памылак. Будзем прэзентаваць „Народную праграму“, над якой працавалі больш за год. Беларусы могуць зладзіць перамены, бо мы маем залатыя рукі і светлыя галовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?