Двухузроўневы грамадскі транспарт у Беларусі не навінка.
УУсяго іх было чатыры. Аднак рамонт і абслугоўванне такіх гігантаў былі невыгаднымі іх уладальніку, прыватнаму прадпрымальніку. У выніку ў1990-х гадах на рынак у Ждановічах, а таксама з жылога раёна Малінаўка да ДС «Дружная» дабрацца можна было на высокіх машынах «МАN».
Ён пераехаў у Мазыр, дзе яго некаторы час выкарыстоўвалі ў якасці перасоўнай сталовай для кіроўцаў іншых аўтобусаў. Велікан чатырохметровага росту развозіў ежу і ваду. Прапрацаваўшы так некаторы час у Мазырскім аўтобусным парку № 2, ён выйшаў на пенсію.
Амаль год машына прастаяла на прыколе, і яе збіраліся здаць на металалом.Але, на шчасце, у цэнтры Беларусі для яго знайшлася вакансія гіда.
Рэстаўрацыя пачалася ў 2009 годзе і заканчваецца толькі цяпер. Каштавала яна каля 50 тысяч еўра. «Мэну» замянілі матор, абнавілі салон і корпус, нават хацелі ўсталяваць панарамныя вокны, а таксама плазменныя экран. Але ў выніку вырашылі не змяняць першародны выгляд.Адзінай тэхнічнай дапрацоўкай стала спецыяльная лінгвасістэма, якая распавядае на сямі мовах пра славутыя мясціны сталіцы. Пасажыр насоўвае навушнікі і сам выбірае мову.
Прадстаўленыя беларуская, руская, англійская, іспанская, французская, італьянская і нямецкая.
Маршрут аўтагіда пачынаецца ад чыгуначнага вакзала, далей едзе па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі, потым па вуліцах Каліноўскага, Кядышкі, Філімонава, праспекце Незалежнасці, Веры Харужай, Багдановіча, праспекце Пераможцаў да «
Экскурсія зойме прыкладна 1 гадзіну 30 хвілін.
Дарослым ваяж арыенціровачна абыдзецца ў 80 тысяч рублёў, школьнікам — у 40 тысяч рублёў.Магчыма, будзе і сістэма зніжак, напрыклад: тата з мамай плацяць за сябе, а дзіця катаецца бясплатна.
Аўтобус будзе пафарбаваны ў чырвоны колер. Раз у месяц ён будзе бясплатна вазіць дзяцей з дзіцячых дамоў з усёй Беларусі.
Характарыстыкі
— Вытворца: канцэрн МАN, Германія.
— Год выпуску: 1980.
— Серыя: SD 200.
— Максімальная хуткасць: 75 кіламетраў у гадзіну.
— Габарыты: даўжыня — 11,5 метра, шырыня — 2,5 метра, вышыня — 4 метры.
— Колькасць пасадачных месцаў: ўнізе 34, наверсе 47.