У Мінску ў перспектыве мэтазгодна павялічыць колькасць выбарчых акруг. Пра гэта заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на семінары ідэалагічнага актыву сталіцы.

Мінск па колькасці выбарчых акруг (іх утворана 20) — лідар у рэспубліцы.

Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на кожную акругу на выбарах у Палату прадстаўнікоў павінна скласці 64 597 чалавек.
Гэты паказчык атрымліваюць шляхам дзялення агульнай колькасці выбаршчыкаў рэспублікі на колькасць акруг. Пры гэтым зыходзяць з колькасці выбаршчыкаў, якія былі ўнесены ў спісы пры правядзенні апошняй выбарчай кампаніі (на момант правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мелі права голасу больш як 7,1 млн. чалавек у 110 акругах). Колькасць выбаршчыкаў у акрузе, як гаворыць закон, можа вагацца ў бок змяншэння або павелічэння не больш як на 10 працэнтаў.
«Усе выбарчыя акругі ў сталіцы — з максімальна магчымай колькасцю выбаршчыкаў.
Горад інтэнсіўна развіваецца, і ў будучым не выключана з’яўленне ў Мінску яшчэ адной акругі», — сказала Лідзія Ярмошына. Дзесяць гадоў таму ў сталіцы налічвалася 17 акруг.

«Работа па фарміраванню выбарчых акруг праведзена на належным узроўні, — падкрэсліла Лідзія Ярмошына. — Упершыню ў ЦВК не паступіла ніводнай заявы ад палітычных апанентаў наконт таго, што спецыялісты штосьці не ўлічылі, дапусцілі памылкі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0