Чачэнскі паэт, з якім вучыўся я некалі ў Літаратурным інстытуце, спытаў, калі ў горадзе Грозным сядзелі мы ў шашлычный, якая пры штурме Грознага на дзве траціны згарэла — на шыльдзе толькі задымленыя літары ШАШЛ засталіся:
— А ў вас ёсць людзі, гатовыя ахвяраваць сабой дзеля свабоды Айчыны?
На Каўказе не саромеюцца патэтыкі.
Я не знайшоў, што адказаць… Быў верасень 1996 года. Каля паўгода таму ў
Мы ходзім да варажбітак, цыганкі нам гадаюць па руках, астролагі — па зорках, але зусім не лініі на далонях і не зоркі ў нябёсах вызначаюць наш лёс. Яго вызначаюць войны, мірныя пагадненні, выбары, рэферэндумы…Рэферэндум 1996 года прывёў Змітра Дашкевіча ў
У парывах сваіх рамантычны — Зміцер уражвае цвёрдасцю. Мужнасцю.
У снежніЯ паглядзеў тады на яго, падумаў: «Адкуль гэта ў ім?» — і знайшоў адказ праз год, сустрэўшыся з ягоным бацькам. У бацькі той жа рамантызм, які закінуў яго, журналіста Вячаслава Дашкевіча аж на Магадан, і тая ж твёрдасць. Мужнасць.2010-га , за тыдзень да Плошчы ён сказаў мне і Міколу Статкевічу ў кавярні каля чыгуначнага вакзала, што гатовы на ўсё. Сказаўпа-беларуску проста, без патэтыкі.
Нічога не бярэцца зніадкуль, нішто не бывае выпадковым.Калі Бог пасылае такія выпрабаванні дзеля гартавання волі і сілы, дык яно, бадай, занадта.Мінулай вясной, перабедаваўшы і перахварэўшы сэрцам лёс сына, памерла ў 54 гады маці Змітра. Цяпер цяжкая хвароба ў бацькі…
Але не наракаць жа на Бога. Не праз Яго ж ні ў чым не вінаватага юнака кінулі ў вязніцу, не праз Яго не далі пахаваць маці, не праз Яго не дазваляюць пабрацца шлюбам з каханай, жыць сям’ёй, гадаваць дзяцей… І ўсё праз што? Толькі праз тое, што юнак гэты з тых беларусаў, якія гатовыя ахвяраваць сабой дзеля Айчыны.
20 ліпеня ў Змітра дзень народзінаў — 31 год. Тры з іх — у вязніцы. З паўгода ў карцарах.Годнасць, з якой вытрымлівае ён выпрабаванні, не можа не выклікаць павагі. Калі не баяцца, як не баяцца яе на Каўказе, патэтыкі, дык ён адзін з нашых нацыянальных герояў. І на беларускай зямлі ганарыцца ім можа ягоны бацька, а на беларускіх нябёсах — ягоная маці.