Нацыянальная авіякампанія «Белавія» даставіла ўсіх пасажыраў у балгарскі Бургас і назад у Мінск, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Ігар Чаргінец.

Як паведамлялася раней, 19 ліпеня былі затрыманыя чартарныя рэйсы з Мінска ў Бургас, дзе быў узарваны аўтобус з ізраільскімі турыстамі. У выніку тэракта загінула сем чалавек, каля 30 атрымалі раненні.

Паводле слоў Чаргінца, работа балгарскага аэрапорта аднавілася вечарам 19 ліпеня, і тры самалёты беларускай авіякампаніі адправіліся ў Балгарыю. Адпаведна яны вывезлі беларускіх турыстаў з Бургаса. У Беларусь вярнуліся 329 чалавек. Максімальная затрымка рэйса склала 16 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?