У сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту вуліцы Асаналіева на ўчастку ад вуліцы Сярова да вуліцы Асіповіцкай 21 і 22 ліпеня змяняюцца маршруты рух грамадскага транспарту. Аб гэтым паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

Рух аўтобусаў маршруту № 73 будзе ажыццяўляцца па вуліцах Сярова, Кіжаватава з выкананнем прыпынкаў «Жлобінская», «Сярова» ў абодвух напрамках.

Рух тралейбусаў маршруту № 59 будзе ажыццяўляцца да дыспетчарскай станцыі Курасоўшчына па вул. Кіжаватава, Каржанеўскага ў абодвух напрамках (без заезду на пл. Казінца).

Адмяняецца работа тралейбуснага маршруту № 43, адначасова павялічваецца колькасць рухомага саставу на тралейбусным маршруце № 51.

Арганізуецца работа аўтобуснага маршруту № 997 дыспетчарская станцыя (ДС) «Сярова» — «Каржанеўскага» кірункам па вул. Сярова, Каржанеўскага ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў прыгарадных маршрутаў слуцкага напрамку № № 270, 281, 296 арганізуецца да ДС «Курасоўшчына» па вул. Кіжаватава, Каржанеўскага ў абодвух напрамках з выключэннем прыпынку «Дзіцячая бальніца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?