Ініцыятыўная група па вылучэнні Валянціны Аліневіч кандыдатам у дэпутаты зарэгістравана ў Адзінцоўскай акрузе № 101 Мінска.

Валянціна Аліневіч — маці асуджанага анархіста Ігара Аліневіча, які адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі № 10.

Жанчына мае намер узяць удзел у кампаніі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "За сумленныя выбары без "Лукашэнкі!", у межах якой кандыдаты ў дэпутаты будуць агітаваць жыхароў Беларусі байкатаваць парламенцкія выбары,
паведамляюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

27 мая 2011 года

суд Заводскога раёна прыгаварыў Аліневіча да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
паводле ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 2, 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Працэс па справе анархістаў пачаўся 18 мая. Яны абвінавачваліся ва ўчыненні шэрагу нападаў на будынкі і падпалаў, у прыватнасці ў правядзенні несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынка Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закідванні бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі пасольства Расіі ў Мінску і будынка Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе. Ім таксама інкрымінаваўся шэраг нападаў на іншыя будынкі: закідванне фаерамі сталічнага казіно "Шангры Ла" і будынка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спробы падпалу аддзяленняў "Беларусбанка" і "Банка Масква-Мінск", аддзялення міліцыі ў Салігорску.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?