Аператар МТС зноў павышае цэны на паслугі сувязі: з 1 жніўня падаражэе абаненцкая плата, ўнутрысеткавыя і міжсеткавыя званкі. Паводле разлікаў аператара,

штомесячныя выдаткі абанентаў вырастуць на 10–12%.
Кампанія апублікавала паведамленне аб росце коштаў і абноўленыя тарыфы на сваім сайце.

Напрыклад, для ТП «Выдатны» абаненцкая плата вырасце на 22% да 21 900 рублёў, званкі падаражэюць на 25% да 150 рублёў за хвіліну. На ТП «Р300» штомесяц давядзецца плаціць на 11% больш — 36 000 замест 32 500. А вось выклікі абыйдуцца значна даражэй: 150 рублёў у сетцы (36%-ны рост) і 550 рублёў (22%) у іншыя сеткі па Беларусі.

Кошт SMS-паведамленняў, міжнародных званкоў, міжнароднага роўмінгу і паслуг мабільнага інтэрнэту застанецца на ранейшым узроўні.

Папярэдняе павышэнне тарыфаў на паслугі МТС адбылося ў сакавіку.
Акрамя таго, у гэтым годзе кампанія павялічвала цэны на міжнародныя званкі, LBS-паслугі і двойчы — на роўмінг.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0