Трактар МТЗ-3022 загарэўся пры кашэнні травы. Ён не быў укамплектаваны вогнетушыцелямі. Двое трактарыстаў паспрабавалі заліць агонь пітной вадой, але марна. Энерганасычаная тэхніка згарэла за некалькі хвілін, паведаміла газета «Ганцавіцкі час».

Трактар купілі летась. Новы ён абышоўся сельскагаспадарчаму кааператыву «Адраджэнне» у 390 мільёнаў рублёў, — на той час гэта 120 тысяч долараў.

Вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?