Грамадства33

Фотарэпартаж: Загінулых у Самалі лётчыкаў прывезьлі на радзіму

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» прызямліўся самалёт АН-12, які вывез з Самалі трупы загінулых у гэтай краіне беларускіх пілётаў, а таксама эвакуаваў дзесяць тэхнічных супрацоўнікаў авіякампаніі «Трансавіяэкспарт». Пералёт з Арабскіх Эміратаў доўжыўся 9 гадзінаў.

Адразу па прызямленьні самалёт загналі ў ангар. Журналісты, у тым ліку дзяржаўных мэдыяў, не маглі атрымаць аніякай інфармацыі. Больш чым праз гадзіну калёна грузавікоў, гружаных целамі загінулых беларускіх грамадзянаў, рушыла з аэрапорту ў бок Менску.

Даішнікі перакрылі дарогу ўсьлед калёне, таму некалькі дзесяткаў аўтамабіляў, у тым ліку, журналісцкіх, апынуліся блякаванымі на выездзе з аэрапорту.

Целы загінулых даставілі ў морг шпіталя хуткай дапомогі, што на Кіжаватава. Тут адбудзецца апазнаньне целаў.

Разьвітаньне і пахаваньне беларускага экіпажу адбудзецца, па папярэдніх зьвестках, у аўторак.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа29

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць