Паводле звестак Белстата, у студзені-чэрвені знізілася вытворчасць электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання на 6% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года і склала прыкладна 9,4 трлн. рублёў.

Паменшылася вытворчасць трансфарматараў вялікай магутнасці (на 28,8%, 558 шт.), інтэгральных схем (на 1,2%, 801,8 млн. шт.), радыёпрыёмнікаў (на 59,3%, 1.641 шт.), тэлевізараў (на 2,9%, 184,9 тыс. шт.), аптычных прыбораў (на 5,7%, 45,9 тыс. шт.).

Вытворчасць іншага электра-, электроннага і аптычнага абсталявання вырасла. У прыватнасці, на 12,2% павялічыўся аб’ём вытворчасці электрарухавікоў пераменнага току (204,7 тыс. шт.), на 19,6% — трансфарматараў з вадкім дыэлектрыкам (17,3 тыс. шт.), на 12,1% — асвятляльных электралямпаў (102,5 млн. шт.).

Запасы прадукцыі на 1 ліпеня 2012 года склалі 1 трлн. рублёў, ці 87,9% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Запасы тэлевізараў — 29,9 тыс. шт., або 96,9%, выключальнікаў нізкавольтных — 1,9 тыс. шт. (222,8%), радыёпрыёмнікаў — 384 шт. (140,4%).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру