Лад, 20.35

Жандар на адпачынку (Gendarme en balade)

Італія – Францыя, 1970, каляровы, 107 хв.

Рэжысэр: Жан Жыро

Ролі выконваюць: Луі дэ Фюнэс, Жан Лефэўр, Гі Грасо, Мішэль Мадо, Ніколь Вэрвіль, Франс Румілі

Жанр: Эксцэнтрычная камэдыя

Недарэкаў паліцэйскіх на чале з сяржантам Крушо адправілі на пэнсію. У палацы сваёй жонкі Крушо нудзіцца без вясёлае працы. Але прыезд былога кіраўніка Жэрбэра бадзёрыць. Героі ізноў апранаюць мундзіры – і адпраўляюцца на новыя прыгоды.

Карціна ўваходзіць у цыкл пра эксцэнтрычнага сяржанта – і ягоную ня менш эксцэнтрычную каманду. Старыя й знаёмыя маскі, але й пэнсія ім не памеха.

Усе фільмы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?