Правядзеньне апазыцыйных акцый 19 і 25 сакавіка паказала ўсю беспэрспэктыўнасьць прэтэнзій Аляксандра Мілінкевіча на лідэрства. Такую думку выказаў экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін на сустрэчы з сваім адвакатам Ігарам Рынкевічам у калёніі "Віцьба-3".

Як паведаміў І.Рынкевіч, А.Казулін мяркуе, што апазыцыя не правяла на дастатковым узроўні мерапрыемствы 19 і 25 сакавіка. "Улада 25 сакавіка задушыла апазыцыю ў сваіх абдымках" - так, са словаў адваката, схарактарызаваў экс-кандыдат апошнюю акцыю апазыцыі.

А.Казулін таксама адзначыў, што яго ў свой час вінавацілі ў расколе дэмакратычных сілаў, але сёньняшнія дзеяньні шэрагу іх лідэраў “гавораць самі за сябе”. У прыватнасьці, палітык мяркуе, што дзеяньні А.Мілінкевіча не скіраваныя на сапраўдную салідарнасьць, а фактычна прыводзяць да разладу дэмакратычных сілаў. “З такімі дзеяньнямі лідэраў апазыцыі мяне й іншых палітвязьняў проста сгнояць у турме”, — прыводзіць словы А.Казуліна ягоны адвакат.

А.Казулін яшчэ раз пацьвердзіў сваю думку пра неабходнасьці правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?