poster

Фантан (Fountain)

ЗША, 2006, каляровы, 96 хв.

Рэжысэр: Дарэн Аранофскі

Ролі выконваюць: Г’ю Джэкман, Рэйчэл Ўэйс, Марчэла Безіна, Аляксандар Бісьпінг, Кліф Кертыс, Шон Гулет

Жанр: Фантастыка-мэдытацыя

Адзнака: 6 (з 10)

Навуковец Томі спрабуе знайсьці лекі, каб выратаваць хворую на рак жонку. Жанчына тымчасам складае кнігу пра канкістадора, які шукае Дрэва жыцьця; а ў далёкім прышлым касманаўт-будыст вандруе да вытокаў існага. Усе гэтыя гісторыя пераплеценыя, складаюць адзінае цэлае – і пазначаныя Г’ю Джэкманам у загалоўнай ролі.

Экспэрымэнтар Дарэн Аранофскі пасьля шальнога трызьненьніка “Пі” і з захапленьнем успрынятага моладзьдзю “Рэквіема аб мары” зрабіў халаднаватаю фантастыку-мэдытацыю. Гэтая фантастыка даволі нестандартная, каб прывабіць у кінатэатр думаньнікаў і даволі статычная – каб гледачоў з кінатэатраў выгнаць.

Але фільм Аранофскага – не сюжэт, а архетыпы: Дрэва жыцьця, колазварот сьмерці й нараджэньня, вечная любоў. Арт-гаўзна аформленыя архетыпы з вадка-касьмічнымі дэкарацыямі й кічавай левітацыяй Г’ю Джэкмана – прыстасаваныя да дзявочай аўдыторыі; а будыска-індэйская містыка задае (плоска, але відовішчна) рэлігійна-філязофскае вымярэньне.

Хто занудзіцца на стужцы – няхай дачакаецца фінальных сцэнаў: кветкі, якія прарастаюць з чалавечага цела, сапраўды, уражваюць.

Фота з сайту www.cinemastrikesback.com

Усе фільмы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?