У Беларусі зацверджаны новыя памеры сярэднедушавых мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для васьмі сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва, паведамілі ў аддзеле комплексных праблем развіцця сацыяльна-працоўнай сферы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек з 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года складзе Br1 млн. 332 тыс. 100 у разліку на месяц. Гэта на 13,7% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня 2012 года (Br1 млн. 171 тыс. 590).

Паводле слоў спецыялістаў, асноўныя крыніцы расходаў сярэднедушавога МСБ сям’і з чатырох чалавек у цэнах чэрвеня 2012 года наступныя: прадукты харчавання — 57,2%, адзенне, бялізна, абутак — 21,4%, карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі — 4,4%, бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 4,7%, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння — 7,8%, культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак — 1,3%, узносы і плацяжы — 0,9%, прадметы санітарыі, гігіены, лякарствы — 2,3%.

Зацверджаны таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек — Br1 млн. 397 тыс. 350,
працаздольнага насельніцтва — Br1 млн. 670 тыс. 390, пенсіянераў — Br1 млн. 296 тыс. 600, студэнтаў — Br1 млн. 305 тыс. 430, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br1 млн. 37 тыс. 430, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br1 млн. 249 тыс. 100, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br1 млн. 503 тыс. 710.

У адпаведнасці з заканадаўствам, мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбнасцей чалавека.

МСБ прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва, узмацнення сацыяльнай падтрымкі маламаёмных грамадзян, абгрунтавання мінімальных памераў дзяржаўных сацыяльных гарантый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?