Курсант міліцыі, які праходзіць тэрміновую службу, трапіў на вайсковым УАЗе ў ДТЗ у Пінску, паведамляе Auto.onliner.by. Гэта здарылася 20 ліпеня. Курсант не ведаў горада і праехаў на чырвонае святло (потым патлумачыў, што не заўважыў святлафор). У выніку ён сутыкнуўся з мінівэнам Mercedes, кіроўца якога па правілах перасякаў скрыжаванне. Мінівэн перакуліўся на бок. У аўто знаходзіліся толькі кіроўцы. Ніхто не пацярпеў.
Фотафакт: У Пінску міліцэйскі УАЗ перакуліў мінівэн 2
Кіроўца УАЗа не заўважыў святлафор і праехаў на чырвонае святло.