Былы кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень 24 ліпеня атрымаў позву з Ленінскага раённага суда Мінска, згодна з якой мусіць выплаціць 2 мільёны рублёў «за заклікі да эканамічных санкцый».

19 сакавіка і месяцам пазней Дзмітрый Ус двойчы звяртаўся да Рады міністраў ЕС і вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Ён лічыць, што санкцыі прывядуць да жорсткіх і хуткіх эканамічных і палітычных рэформаў, зменаў у сферы правоў чалавека і лібералізацыі Выбарчага кодэкса.

Мяркуючы па ўсім, Ленінскі суд завочна вынес прысуд Усу.

Нагадаем, што 22 мая за заклікі да санкцый быў аштрафаваны на 500 тыс. рублёў палітык Віктар Івашкевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна