Жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук расказала, што днямі быў атрыманы адказ з упраўлення Дэпартамента пакаранняў па Магілёўскай вобласці на скаргу, накіраваную ў Дэпартамент выканання пакараньняў МУС Беларусі.

У гэтай скарзе звярталася ўвага на строгасць і несувымернасць пакарання з цяжкасцю апошняга парушэння, якое быццам бы здзейсніў зняволены, і выказвалася просьба скасаваць яго або замяніць на менш строгае.

У выніку накладання новага спагнання і па сукупнасці папярэдніх Алесь Бяляцкі пераводзіўся ў лік «злосных парушальнікаў», пазбаўляўся доўгатэрміновага спаткання, яму скарацілі гранічную суму грашовых пераводаў з 500 тысяч да 100 тысяч рублёў штомесяц.

Трэцяе спагнанне праваабаронца атрымаў 1 чэрвеня за тое, што «спаў у адзенні на сваім спальным месцы». У сваім тлумачэнні Бяляцкі спаслаўся на стомленасць, кепскі стан здароўя і на тое, што напярэдадні, 31 траўня, ён звяртаўся да тэрапэўта калоніі і той прапісаў яму супакойваючыя лекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0