«Seven Festival 2012» прайшоў днямi ў горадзе Вэнгажэва. У конкурсе ўдзейнічалі 15 гуртоў з розных краінаў.

«Seven Festival» — гэта адно з найбуйнейшых польскіх рок-мерапрыемстваў. Фэст арганізуецца ўжо больш за 20 гадоў.
Адзін з яго асноўных элементаў — міжнародны конкурс, які стаўся стартавай пляцоўкай для такіх зорак польскай музычнае сцэны, як Coma, Kombajn Do Zbierania Kur Po Wioskach, Sweet Noise. Журы конкурса адбірае звычайна па адной камандзе на краіну. У 2010 годзе на фэст быў запрошаны D_tails з Берасця, які ў выніку атрымаў індывідуальную ўзнагароду за найлепшае выкананне кампазіцыі Шапэна. Агулам
у Вэнгажэве за апошнія гады ад Беларусі выступілі :B:N:, «Сцяна», «Абшар», «Джамбібум», «Кальмары» ды iншыя.
Сёлетні фестываль па рашэнні журы выйграў польскі гурт God’s Gotta Boyfriend. Каманда атрымала прыз у 2 тысячы еўра, а таксама права на запіс альбома ад спонсара.

За адзіны беларускі гурт Zatoczka на свяце прагаласавала большасць гледачоў. Музыкі былі пад моцным уражэннем ад таго, як публіка прыняла іх.

Гучныя апладысменты, спевы ды заклікі: «За-точ-ка! За-точ-ка!» можна было пачуць як на канцэртнай пляцоўцы, так і ўдзень на вуліцах Вэнгажэва, і ў намётавым гарадку фэсту.
У якасці ўзнагароды магілёўцы атрымалі статуэтку «Seven Festival» ды 500 еўра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?