На час кваліфікацыйнага раўнда ЛЧ і ЛЕ нашае тэлебачанне мае правы паказваць толькі хатнія гульні беларускіх клубаў.

Паведаміла кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская: «Гасцявыя матчы мы і не планавалі паказваць. На час кваліфікацыйнага раўнда ў нас права паказа хатніх гульняў».

Такім чынам, па-за праграмай тэлеканала «Беларусь 2» апынуліся матчы «Вардар» ― БАТЭ і «Црвена звезда» ― «Нафтан».
Па словах Святланы Смалонскай-Краскоўскай, дамова датычыцца толькі кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.

Нагадаем, што гульня «Вардар» — БАТЭ пройдзе заўтра ў Македоніі. «Нафтан» з белградскай «Црвенай звездай» сустрэнецца ў гасцях у чацвер 26 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?