Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць 20-гадовага фатографа Антона Сурапіна і зняць з яго ўсе абвінавачанні.

«Справа супраць Антона Сурапіна — гэта яшчэ адзін цвік у труну свабоды слова і асацыяцый у Беларусі, дзе фальшывыя абвінавачанні часта выкарыстоўваюць у спробах прымусіць замаўчаць тых, хто абараняе правы чалавека, — цытуе прэс-служба арганізацыі заяву дырэктара «Міжнароднай амністыі» па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Джона Дэлхасена.

***

Нагадаем, што Антон Сурапін быў затрыманы 13 ліпеня супрацоўнікамі КДБ па падазрэнні ў «дапамаганні наўмыснаму незаконнаму перасячэнню мяжы, учыненаму арганізаванай групай асоб», яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?