У Магілёўскай вобласці цяпер спектр малочнай прадукцыі прадстаўлены шырока — «у рознай упакоўцы з дабаўкамі і без дабавак»,заявіў 24 ліпеня на
«Што да малака нізкай тлустасці, то ў тэтрапакетах прадстаўлены асартымент прадукцыі ад 1,5% да 3,8%. Так, ён каштуе не так, як раней, 1.800 рублёў за пакет», — сказаў Буянаў, падкрэсліўшы, што «таннага малака не будзе».
Ён згадзіўся, што раней мелі месца перабоі з пастаўкай малочных прадуктаў у магазіны, звязаныя з наладкай абсталявання на ААТ «Бабулін гладыш», «але сёння гэтых праблем няма».
«Акрамя таго, сёння ў Магілёўскай вобласці прысутнічае прадукцыя Мінскага малочнага камбіната, „Малочных горак“. У нас на рынку няма монапастаўшчыка», — сказаў чыноўнік.
Нагадаем, у канцы мая прадстаўнікі апазіцыйных арганізацый Магілёва падалі заяўкі на правядзенне пікетаў супраць продажу ў магазінах горада малака з рознымі дабаўкамі.
«Мы патрабуем ад чыноўнікаў: вярніце нам чыстае малако!» — заявіў тады старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў. Ён адзначыў, што ў магазінах горада рэалізуецца малако, якое пераважна ўтрымлівае розныя дабаўкі, у прыватнасці кальцый або вітамін С, каб штучна павысіць цану на гэты прадукт. Спажыўцы сутыкаюцца з праблемай набыцця звычайнага малака, без дабавак.
«Калі мне патрэбен кальцый, я схаджу ў аптэку, а прымусова мне даваць праз меру дабаўкі не трэба», — заявіў ініцыятар акцый пратэсту.
28 чэрвеня паслу Польшчы ў Беларусі Лешаку Шарэпку, які наведваў Магілёў, было перададзена каля 40 подпісаў мясцовых жыхароў з просьбай да прэзідэнта гэтай краіны аказаць беларусам гуманітарную дапамогу ў выглядзе паставак малочных прадуктаў без біядабавак і прэміксаў.