Суддзя Сяргей Люштык аштрафаваў Андрэя Моўчана на 10 базавых велічыняў (1 мільён рублёў).

У судзе Першамайскага раёну Мінска разглядалася адміністрацыйная справа Андрэя Моўчана, затрыманага супрацоўнікамі міліцыі ўначы 14 ліпеня. Яго вінавацілі паводле арт. 23.14 КоАП (парушэнне правілаў добраўпарадкавання гарадоў) і арт. 17.1 (дробнае хуліганства).

Пры затрыманні яго збівалі ў міліцэйскім аўтамабілі, а затым і ў пастарунку. У заплечніку ў актывіста супрацоўнікі міліцыі знайшлі налепкі «Не — смяротнаму пакаранню!»

Нагадаем, што 4 ліпеня Першамайскі суд Мінска аштрафаваў Моўчана на 800 тысяч рублёў за тое, што 19 траўня той разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. Тады міліцыянты таксама моцна зьбілі яго, сур’ёзна траўмавалі вока, і Моўчан доўгі час правёў у шпіталі хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?