Zabor — гэта мастацкі праект, у рамках якога на працягу двух з паловай месяцаў на плоце Парку Чалюскінцаў будуць экспанавацца рэпрадукцыі карцін сучасных беларускіх мастакоў.
Гэта 40 работ чатырох розных мастакоў, якія працуюць у розных кірунках — ад наіўнага мастацтва да канцэптуалізму. Сярод іх — Віктар Альшэўскі, Сяргей Каваль, Уладзіслаў Стальмахаў, Руслан Вашкевіч.
Незразумелая толькі назва: калі па-расейску, то чаму лацінкай? Калі ж беларускай лацінкай, то мусіла б быць «Plot» ці «Aharodža».