Шведы са Studio Total пачалі прадаваць торбы з «мішкамі-дэсантнікамі»
Замовіць сабе такую можна «ўсяго» за 18 даляраў.
Разжыцца торбай можна на сайце cafepress.com. Дызайн распрацаваны Studio Total, той самай, якая сцвярджае, што правяла акцыю з бамбардзіроўкай Беларусі цацачнымі мядзведзікамі.
Нагадаем, што лёгкі шведскі самалёт маркі Jodel раніцай 4 ліпеня пераляцеў праз літоўска-беларускую мяжу і даляцеў да Мінска, скінуўшы там некалькі соцень цацачных мядзведзікаў, да якіх былі прымацаваныя цыдулкі з патрабаваннямі свабоды слова. На адваротным шляху самалёт правёў такую ж акцыю над Івянцом. У той жа дзень некаторыя шведскія СМІ апублікавалі фота і відэа палёту.
Афіцыйны Мінск дагэтуль абвяргае факт парушэння мяжы, аднак КДБ заключыў пад варту фатографа Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава. Абодва праходзяць па спарве аб парушэнні дзяржаўнай мяжы групай асобаў. КДБ ход расследавання ніяк не каментуе.
Еўрарадыё
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ