Выпадак здарыўся 24 ліпеня ў в. Каменка Браслаўскага раёна.
Дзіця пайшло з мамай у лес у грыбы каля 12:00 і згубілася.
Ратавальнікам пра гэта паведамілі ў 17.15.
Да пошукаў падключыліся супрацоўнікі міліцыі (47 чалавек з сабакам і двума аўтамабілямі), ратавальнікі (33 чалавекі з аўтамабілем), памежнікі Полацкага пагранатрада (5 чалавек з сабакам і аўтамабілем), работнікі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» (10 чалавек) і 5 мясцовых жыхароў.
Як паведамляепрэс-служба МНС, хлопчык быў знойдзены супрацоўнікамі міліцыі ў 22:00 таго ж дня. У шпіталізацыі ён не мае патрэбы.





