Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына 25 ліпеня ў Мінску ўручыла пасведчанне № 1 міжнароднага назіральніка на чале місіі СНД Сяргею Лебедзеву, паведаміў БелаПАН.

«Пачатак працы місіі СНД з’яўляецца для нас прыемным падзеяй, мы гэтую місію заўсёды прымаем як сяброў і добразычлівых крытыкаў.
Ніякіх праблем па кантактам паміж намі і місіяй не было і няма», — падкрэсліла Ярмошына.

У сваю чаргу Лебедзеў выказаў упэўненасць, што «ўсе дзверы для назіральнікаў СНД будуць адкрыты і ні адзін куток не застанецца схаваным».

«Галоўнае ў працы нашай місіі — бесстароннасць, аб’ектыўнасць, неўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны», — падкрэсліў ён.

Лебедзеў паведаміў, што

місія доўгатэрміновых назіральнікаў, у якую ўвойдзе 35 чалавек, пачне працу ўжо сёння.

«Мы вельмі спадзяемся на цесныя кантакты з усімі структурамі ўлады. Выбары ў Беларусі важныя не толькі для народа гэтай краіны, але і ў цэлым для Садружнасці. Бо стабільнасць, стабільная ўлада, годныя выбраннікі ў парламенце і на прэзідэнцкім пасту для нас вельмі важныя», — заявіў Лебедзеў.

Нагадаем, за ацэнку прэзідэнцкіх выбараў 2010 года кіраўнік місіі СНД Сяргей Лебедзеў заслужыў асабістую падзяку Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?