«Мы [праваабаронцы-вясноўцы] зыходзім з таго, што Антону Сурапіну выстаўлена абвінавачванне. Бо трымаць больш за дзесяць сутак у СІЗА без прад’яўлення абвінавачвання — гэта найгрубейшае парушэнне Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Улічваючы той рэзананс, які выклікаў арышт журналіста, супрацоўнікі КДБ не захочуць ісці на такое правапарушэнне», — распавёў у інтэрв’ю charter97.org праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

«Хутчэй за ўсё, абвінавачванне выстаўленае, але адвакат з нейкай прычыны гэтага не паведамляе», — дадаў Стэфановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0