Аварыя здарылася 25 ліпеня каля вёскі Азёры Гродзенскага раёна.

Паводле папярэдняй інфармацыі, віноўнікам сутыкнення стаў кіроўца «Нівы», які ехаў у напрамку Азёраў. Ён раптам выскачыў на паласу сустрэчнага руху, па якой рухаўся мікрааўтобус «Фольксваген». Кіроўца мікрааўтобуса паспрабаваў сысці ад сутыкнення і ўзяў лявей, але ў гэты момант кіроўца «Нівы» таксама паспрабаваў вярнуцца на сваю паласу.

Найбольш пацярпеў кіроўца легкавіка, ён памёр па дарозе ў бальніцу. Стрэлка на спідометры яго аўто застыла на адзнацы 122 км/г. Менш цяжкія траўмы атрымалі кіроўца «Фольксвагена», яго жонка, а таксама іх сыны, 2001 і 2009 гадоў нараджэння. Яны ехалі на возера адпачываць. Дзяцей і іх бацьку шпіталізавалі. Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа.

Глядзі яшчэ: Каля Гродна перакуліўся МАЗ, гружаны «чарніламі» — фота

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?