Такое рашэнне прыняла пракуратура Чашніцкага раёна пасля вывучэння матэрыялаў, атрыманых ад міліцыі.

Аднак «былі заўважаныя прызнакі адміністрацыйнага правапарушэння» — артыкул 15.45 КоАП — жорсткае абыходжанне з жывёламі. У выніку, РАУС перадаў матэрыялы ў Лукомльскі сельсавет для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах жыхара Чашніцкага раёна, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, 16 чэрвеня на адным з азёраў Чашніцкага раёна дзясяткам птушанятаў бакланаў адрэзалі верхнюю частку дзюбы. Птушанят давялося ўсыпіць, паколькі шанцаў выжыць з такой траўмай у іх не было. Міліцыя знайшла зламысніка.

Асоба, якая праходзіць па справе, скалечыла птушак дзеля грошай. Як вядома, бакланы з’ядаюць шмат рыбы, а рыбгасы ўводзяць узнагароджанні за здабычу гэтых птушак: ад 25 да 50 тысяч за адну птушку. Пацвярджэннем здабычы лічыцца здадзеная дзюба або лапкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?