Кампанія «Інтэрсэрвіс», якая будуе нафтаперапрацоўчую вытворчасць на базе Наваполацкага заводу БВК, стала новым уладальнікам бітумнага заводу «Вёска-ЭмульБіт» ў Чэрвеньскім раёне.
«Інтэрсэрвіс» нейкім чынам змяніў маскоўскую кампанію «НафтаБуд», якая з кастрычніка мінулага года лічылася гаспадаром гэтай вытворчасці. Пра тое, што «Вёска» належыць ужо не масквічам, якія на леташнім аўкцыёне аплацілі за найбуйнейшага ў краіне вытворцу бітуму каля $30 мільёнаў, распавёў у чэрвені на сустрэчы з жыхарамі Чэрвеньскага раёна кіраўнік Мінаблвыканкама Барыс Батура.
* * *
Заснавальнікам «Інтэрсэрвісу» з'яўляецца бізнэсмен Мікалай Варабей.Сёлета «Інтэрсэрвіс» ужо паспеў атрымаць на падставе ўказа Лукашэнкі ва ўласнасць маёмасны комплекс Наваполацкага заводу бялкова-вітамінных канцэнтратаў. Па ўмовах пагаднення з уладамі
нафтатрэйдар павінен інвеставаць да 2021 года ў будаўніцтва на яго базе сучаснага нафтаперапрацоўчага вытворчасці каля $270 мільёнаў.