Раніцай 26 ліпеня пад Гродна ў аварыю трапіў МАЗ, гружаны пладова-ягаднымі вінамі, паведамляе ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці. Ён вёз прадукцыю са Слоніма ў абласны цэнтр. На момант прыезду месцы здарэння супрацоўнікаў ДАІ кіроўца быў нецвярозы. Медыцынскі агляд выявіў амаль чатырохразовае перавышэнне ўтрымання алкаголю ў арганізме мужчыны.

Глядзі яшчэ: Лабавая аварыя пад Гроднам: адзін чалавек загінуў, чатыры пацярпелі — фота

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?