«Канчатковы вердыкт па амністыі капіталаў не вынесены»,
— заявіў 26 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю — дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў Рыгор Верамко.

Пры гэтым ён адзначыў, што «гэта пытанне неадназначнае: ёсць меркаванні за, ёсць і супраць». «Мы разумеем, што калі капітал знаходзіцца за мяжой, то ўзнікае пытанне — што гэта за капітал», — сказаў намеснік старшыні КДК.

Верамко паведаміў, што гэта пытанне вывучаецца.
«Яно знаходзіцца ў полі нашага зроку, і мы як орган, які непасрэдна бачыць, як з’яўляецца і ўтвараецца даход незаконны, вельмі асцярожна ў гэтай частцы разглядаем гэтае пытанне», — дадаў намеснік старшыні КДК.

Ён таксама адзначыў, што ў іншых краінах па-рознаму ставяцца да гэтай праблемы і «не заўсёды прыняцце дзяржавай тых ці іншых рашэнняў пра амністыю капіталаў прыводзіла да значнага станоўчага эфекту». «Тут жа ўзнікаюць пытанні і ў добрапрыстойнага бізнесу, які не карыстаецца лжэпрадпрымальніцкімі структурамі. Не ўсе выводзяць грошы за мяжу, ёсць нармальны бізнес, нармальныя людзі. Тыя, хто займаецца лжэпрадпрымальніцтвам, ствараюць і нездаровую канкурэнцыю шляхам зніжэння цэн і г.д.», — лічыць кіраўнік ДФР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?