Спецыяльныя акуляры спатрэбяцца наведвальнікам ў адным з нядаўна абноўленых залаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Тут размесціцца экспазіцыя, прысвечаная дзяцінству і юнацтву песняра. Паэт, які нарадзіўся ў ноч на Івана Купалу, узяў сабе псеўданім, звязаны з гэтым народным святам.
Аб старадаўняй традыцыі гасцям музея раскажуць ў фармаце 3D.

- Да 130-годдзя з дня нараджэння класіка мы рэканструявалі і іншыя залы, - кажа загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Глафіра Кушаль. - Цяпер распавядаць аб жыцці і творчасці Янкі Купалы будзем з дапамогай мультымедыйных тэхналогій. Дзякуючы гэтаму пакажам нямала экспанатаў, якія раней рэдка выстаўляліся.

Дызайнеры паклапаціліся аб арыгінальным афармленні залаў. У кожным з іх можна ўбачыць своеасаблівыя верставыя слупы. На іх напісаны назвы месцаў, дзе жыў паэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?