Раней Голдрыч быў дырэктарам ўпраўлення па справах Каўказа і рэгіянальных канфліктаў Бюро па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Дзярждэпартамента ЗША, паведамляе БелаПАН. Майкл Скэнлан пакінуў Мінск 25 ліпеня ў сувязі з заканчэннем тэрміну дыпламатычнай місіі. Ён узначальваў пасольства з ліпеня 2009 года.

Пасада амбасадара ЗША ў Беларусі застаецца вакантнай з сакавіка 2008 года, пасля дыпламатычнага канфлікту паміж Мінскам і Вашынгтонам.
Падставай для канфлікту стала

ўвядзенне ЗША санкцый у дачыненні да канцэрна «Белнафтахім». Неўзабаве пасля гэтага пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Мінск па патрабаванні беларускага боку пакінула пасол Карэн Сцюарт. Колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Беларусі па патрабаванні беларускага боку была скарочана з 35 да 5 супрацоўнікаў.

Санкцыі ў дачыненні да «Белнафтахіма» былі ўведзены ЗША ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?