Паводле аператыўных даных, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня гэтага года склала 9457,5 тысячы чалавек.

У параўнанні з 1 студзеня 2012 года жыхароў краіны стала менш на 7,7 тысячы чалавек.

Колькасць жыхароў за шэсць месяцаў бягучага года павялічылася толькі ў Мінску — з 1 885,1 тысячы чалавек на 1 студзеня 2012 года да 1 888,9 тысячы на 1 ліпеня гэтага года.

У Беларусі захоўваецца дадатны міграцыйны прырост — гэты паказчык склаў за студзень-чэрвень бягучага года 2 059 чалавек (у студзені-чэрвені ў Беларусь прыбылі 6 580 чалавек, выехалі 4 521).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?