27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты дзень быў абвешчаны Днём незалежнасці Беларусі. Цяперашнія ўлады адмянілі свята пасля рэферэндуму 1996 года і прызначылі Дзень незалежнасці на 3 ліпеня — дзень вызвалення Менска ад гітлераўцаў.
Дэмакратычная грамадскасць
Адна з прычын — забарона менскіх улад, распавёў Юрый Беленькі, адзін з лідэраў КХП БНФ.
«Гарвыканкам адмовіў нам у правядзенні мітынгу ў парку імя Янкі Купалы. Маўляў, у гэты дзень там запланавана прыбіранне тэрыторыі, санітарная апрацоўка помніка. Гарвыканкам і раней нам адмаўляў з падобнай фармулёўкай, але толькі ў Кіеўскім скверы.Гэта сведчыць аб тым, што адмову далі людзі, якія дэманстратыўна і цынічна не прымаюць нас, беларусаў. Бо 27 ліпеня — гэта дзень, калі была прынятая Дэкларацыя аб незалежнасці нашай краіны. Ён быў абвешчаны святочным днём — Днём незалежнасці. Чужая ўлада адмяніла яго. Тым не менш гэты дзень вельмі важны ў нашай гісторыі, і беларусам, якія адчуваюць сябе беларусамі, варта было б гэты дзень адзначыць. Гэта можа быць званок сябру. Гэта можа быць творчая ўрачыстасць ці нешта іншае. У любым выпадку — гэта элемент супрацьстаяння гэтай уладзе, якая гэтак цынічна здзекуецца над нашай гістарычнай памяццю».
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч распавёў аб планах сваёй партыі на 27 ліпеня.
— У свой час мы праводзілі розныя вулічныя мерапрыемствы. У гэтым годзе вулічных масавых акцый мы не плануем.
Мы рэкамендавалі ўсім тым нашым кандыдатам, чыі ініцыятыўныя групы зарэгістраваныя, каб яны ў гэты дзень збіралі подпісы на вуліцах падІ гэта павінна быць прымеркавана менавіта да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. А таксама каб у рэгіянальных структурах былі праведзены ўрачыстыя вечары. У нас у Менску таксама адбудзецца ўрачысты сход. Фактычна мы вырашылі, што фармат пікетаў падбел-чырвона-белымі сцягамі.