Да канца верасня ў межах праекта «Land Rover адкрывае Беларусь» аўтасалон «Атлант-М Брытанія» выпусціць даведнік па беларускім Палессі. Пра гэта паведаміў дырэктар аўтацэнтра Віктар Лявонаў.

Паводле яго слоў, мэта праекта — пазнаёміць беларусаў з малавядомымі славутасцямі краіны.

Арганізуецца серыя падарожжаў па гістарычных і запаведных мясцінах, якія знаходзяцца воддаль ад агульных турыстычных маршрутаў.
Падарожжа арганізуецца на аўтамабілях Land Rover, якія дазваляюць дасягнуць месцы, куды складана дабрацца на звычайным транспарце або пешшу.

У ліку ўдзельнікаў экспедыцый — прадстаўнікі вядучых СМІ Беларусі і прафесійныя фатографы. Маршруты распрацоўваюцца прафесійнымі інструктарамі, гісторыкамі, этнографамі, біёлагамі і падарожнікамі. Паводле вынікаў праходжання маршруту ствараецца даведнік, які адлюстроўвае яго асноўныя славутасці, інфраструктуру і г.д.

Як адзначыла начальнік аддзела маркетынгу «Атланта-М Брытаніі» кіраўнік праекта Рыта Мядзведзь, першая экспедыцыя прайшла па беларускім Палессі з 16 па 19 ліпеня. Экіпаж складаўся з 15 чалавек на чатырох аўтамабілях Land Rover: Defender, Freelander, Discovery, Range Rover Sport.

Маршрут уключаў сплаў на байдарках па рацэ Случ, аглядную экскурсію па Тураве, наведванне заказніка «Альманскія балоты», урочышча Простыр, Давыд-Гарадка, парку Радзівілаў у Манькавічах.
Удзельнікі экспедыцыі паназіралі за птушкамі і наведалі экалагічныя сцежкі на балоце Спорава. У праграме маршруту — таксама населеныя пункты Моталь, Іванава, Дастоева, ручная паромная пераправа па Дняпроўска-Бугскім канале. Акрамя таго, удзельнікі вандроўкі наведалі Белавежскую пушчу, замак Сапегаў у Ружанах, сядзібу Касцюшкі і палац Пуслоўскіх у Косаве. Начавалі ў аграсядзібах.

Дырэктар аўтацэнтра «Атлант-М Брытанія» спадзяецца, што ў перспектыве ў межах праекта «Land Rover адкрывае Беларусь» будуць арганізаваны паездкі і ў іншыя недастаткова вывучаныя мясціны Беларусі. Штогод плануецца выдаваць даведнік па вывучаным рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?