Адбыліся матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы па футболе. На гэтай стадыі нашу краіну прадстаўлялі тры каманды. Найбольшыя шанцы меў «Гомель».
Пасля тыднёвай перамогі над македонскай «Рэновай» гамельчукі прымалі суперніка дома. На жаль, перамагчы і папоўніць ачковую скарбонку краіны не атрымалася.

Адзіны гол «Рэнова» забіла на 56-ай хвіліне. Са штрафнога адзначыўся Арсен Асані. Больш узяццяў варот не было. Па суме двух матчаў «зялёна-белыя» прайшлі ў наступны раўнд, дзе сустрэнуцца з англійскім «Ліверпулем». Матчы 2 жніўня (дома) і 9 жніўня (у Англіі).

А вось салігорскі «Шахцёр» так і не змог забіць аўстрыйскаму «Рыду», хоць момантаў было вельмі шмат. У першым тайме толькі Сяргей Балановіч запароў тры вернякі — 0:0.
«Рыд» прайшоў далей за кошт гола на чужым полі (1:1). «Шахцёр» яшчэ ні разу не праходзіў першага раўнду ў еўракубках, калі не лічыць Кубак Інтэртота.

Але самы вясёлы матч з удзел беларусаў прайшоў у Белградзе, дзе «Црвена Звезда» прымала наваполацкі «Нафтан». Першы матч скончыўся на карысць сербаў — 4:3.

Другі прынёс нічыю — 3:3.
Пры гэтым «Звезда» выйгравала з лікам 2:0, але наваполацкія хлопцы змаглі забіць тры мячы запар і выйсці наперад. Белградская публіка незадаволена свісцела. Пры гэты беларусы былі ў меншасці пасля выдалення Мікіты Букаткіна. Толькі ў кампенсаваны час Марка Вешавіч змог выратаваць нічыю. «Црвена Звезда» ідзе далей, але «Нафтан» пацвердзіў статус самай вясёлай каманды Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?