Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч.

Паводле яго слоў, Тозік разам з кіраўніком Мінспорту, кіраўніком алімпійскай дэлегацыі краіны Алегам Качаном, памочнікам прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігарам Заічкавым і віцэ-прэзідэнтам НАК Сяргеем Цяцерыным прыбываюць у Вялікабрытанію вечарам 26 ліпеня. Цырымонія адкрыцця Гульняў пройдзе на наступны дзень.

У ліпені 2011 года ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Тозік узначаліў аргкамітэт па забеспячэнні падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXX летніх Алімпійскіх гульнях і XIV летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане.

Раней стала вядома, што брытанскія ўлады не дазволілі з’езд у краіну Аляксандра Лукашэнкі, які з’яўляецца па сумяшчальніцтве прэзідэнтам НАК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?