Гэтак старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімер Канаплёў адказаў на пытаньне карэспандэнта «Радыё Свабода» аб магчымасьці аднаўленьня для Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

«Заўсёды патрэбна мець уласны гонар і ўласны твар. І мы ня можам пакорліва падпарадкоўвацца ўсяму таму, што ставяць перад намі.

Уладзімер Канаплёў сказаў, што ён бачыць у дзеяньнях ПАРЭ аднабаковую пазыцыю.

«Калі я яшчэ толькі пачаў размову са старшынём ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэнам, я казаў яму, што зрухі павінны быць з абодвух бакоў, але ў лісьце, які я атрымаў ад яго пасьля наведваньня ім Беларусі, зьмяшчаецца толькі просьба да нас ‑‑ зрабіце тое і тое».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?