«Лукашэнку не пусцілі на тэрыторыю Вялікабрытаніі, бо ён трапіў у чорны спіс Еўракамісіі ў Брусэлі, і мы паважаем гэта рашэнне», — заявіў кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Жак Роге на прэс-канферэнцыі 27 ліпеня ў Лондане.

Нагадаем, 25 ліпеня ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Беларусі паведамілі, што «прэзідэнт Лукашэнка знаходзіцца ў спісе асобаў, якім забаронены ўезд у Еўрасаюз з прычыны ягонага ўдзелу ў парушэнні міжнародных стандартаў падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года, а таксама падаўленнем грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі». «Гэта забарона застаецца ў сіле і будзе дзейнічаць падчас Алімпійскіх гульняў. Рашэнне па гэтым пытанні не будзе зменена», — растлумачылі тады ў дыппрадстаўніцтве.

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч 26 ліпеня паведаміў, што на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў будзе прысутнічаць намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

Лукашэнка наведваў летнія Алімпійскія гульні 2008 года ў Пекіне і зімовыя Алімпійскія гульні 1998 года ў Нагана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?