У выхадныя мяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту па вуліцах Магілёўскай і Убарэвіча ў Мінску, паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

У сувязі з выкананнем капітальнага рамонту вул. Магілёўскай і частковым закрыццём руху на ўчастку ад вул. Чкалава да вул. Талстога 28 і 29 ліпеня, рух аўтобусаў маршруту № 4 з боку дыспетчарскай станцыі (ДС) «Дружная» арганізуецца па вул. Талстога, Магілёўскай, Жукоўскага і далей па маршруце, у зваротным напрамку па вул. Жукоўскага, Талстога, Вакзальнай, Суражскай, Маскоўскай і далей па маршруце з выкананнем прыпынкаў «Станцыя метро «Інстытут Культуры» па вул. Суражскай на змененым участку; рух тралейбусаў маршрутаў № № 19, 59 з боку Партызанскага прасп. арганізуецца па вул. Аранскай, Магілёўскай, Талстога, Маскоўскай, Чкалава і далей па маршруце, у зваротным напрамку — без змяненняў.

У сувязі з выкананнем будаўнічых работ і закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. Убарэвіча ад вул. Ташкенцкай да Ташкенцкага праезду 28 ліпеня (29 ліпеня — рэзервовы дзень): прыпынак для маршрутаў № № 94С, 102, 114С, 134С, 148С, 917 на час правядзення работ пераносіцца на прыпынак, размешчаны каля дома № 130 па вул. Убарэвіча.

Заезд і выезд аўтобусаў гарадскіх маршрутаў № № 5Э, 108Д, 114С, 134С, прыгарадных маршрутаў № 312, 316 на ДС «Чыжоўка» арганізуецца праз Ташкенцкі праезд.

Рух аўтобусаў маршруту № 94С у напрамку Чыжоўскіх могілак арганізуецца праз тэрыторыю ДС «Чыжоўка».

Рух аўтобусаў маршрутаў № № 102, 148С, 917 арганізуецца праз тэрыторыю ДС «Чыжоўка» ў абодвух напрамках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?