У нядзелю адбыліся першыя матчы чвэрцьфіналу Кубку краіны па футболе.

Найбольш інтрыгоўнай парай было супрацьстаяньне леташняга чэмпіёна — БАТЭ, з чацьвертай камандай — 2006 менскім — МТЗ‑РІПА. БАТЭ ўпэўнена кантраляваў хаду паядынку і заслужана перамог — 2:1. Абодва галы ў барысаўцаў забіў нападнік Віталь Радзівонаў.

Сэнсацыя адбылася ў Салігорску, дзе мясцовы «Шахтар» нечакана прайграў берасьцейскаму «Дынама» — 0:2. Нягледзячы на тое, што ініцыятывай валодалі «гарнякі», берасьцейцы змаглі двойчы ўдала выкарыстаць контаратакі і адстаяць недатыкальнымі свае брамы.

Менскае «Дынама» толькі дзякуючы забітаму на другой даданай хвіліне матчу голу, перамагло ў Горадні мясцовы «Нёман». Аўтарам пераможнага мяча стаў габонскі легіянэр Бруна Мбанангуаю. Вынік — 2:1.

Яшчэ адна ўчорашняя гульня скончылася ў нічыю. Дэбютант элітнага дывізіёну «Менск» на сваім стадыёне абмяняўся галамі з жодзінскім «Тарпэда» — 1:1.

Матчы ў адказ адбудуцца 5 красавіка. Уваход на матч «Дынама» — «Нёман» бясплатны. Пачатак а 17‑й. Вось толькі надвор’е падвядзе. Самы красавіцкі холад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?