Беларускі Чырвоны Крыж збірае грошы для маладзечанцаў, якія пацярпелі ў аварыі на Украіне 21 ліпеня. Сродкі пойдуць на аплату транспарціроўкі людзей у Беларусь.

Kraj.by пісаў раней пра сям’ю з дзецьмі з Маладзечна, пацярпелай у аўтакатастрофе.

Як расказала старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Яўгенія Русецкая, трэба сабраць 60 мільёнаў рублёў. Частка грошай ужо ёсць на рахунку: прадпрыемства СТАА «Эргон Эст», супрацоўніцай якога з’яўляецца пацярпелая ў аварыі Іна Падрэз, пералічыла 10 мільёнаў рублёў.

Яўгенія Русецкая таксама паведаміла, што Іне Падрэз была зробленая аперацыя, і раніцай 25 ліпеня жанчына прыйшла ў прытомнасць.

Маладзечанская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа звяртаецца да людзей з просьбай аказаць дапамогу пацярпелай сям’і.

Грашовыя сродкі можна пералічыць на р/р 3015006443719 у аддзяленні № 537 ААТ «Белінвестбанк», код 739, г. Мінск, вул. Магілёўская, 5 УНП 100648873. Прызначэнне плацяжу: Для сям’і Падрэза Аляксандра Іванавіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?